ад смаленск до вил.gif 22,75К 0 Количество загрузок:
Ад Смаленску да Вільні.
Вайна Рэчы Паспалітай з
Масковіяй (1654—1655 гг.). Автор: Бабятынскі К. Год: 2011 Формат: pdf
Страниц: Язык: белорусский Кніга прысьвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам зь ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягва- лася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэньнем 31 студзеня 1667 г. Ваенныя дзеяньні 1654—1655 гг. вяліся, галоўным чынам, на тэрыторыі беларускіх (гэтая назва датычна XVII ст. мае толькі геаграфічны, а не палітычны сэнс) ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага: Полацкага, Віцебскага, Менскага, Наваградзкага і Берась- цейска Літоўскага. Таму вам будзе лёгка ўявіць, дзе адбываліся апісаныя ў кнізе падзеі. Ваенныя дзеяньні распачаліся аблогай Смаленску, што на мяжы зь сёньняшняй Белару- сьсю. Найважнейшыя бітвы летняй кампаніі 1654 г. і зімова-веснавой 1655 г. вяліся на Дняпры і Друці — спачатку пад Шкловам і Шапялевічамі, а потым пад Новым Быхавам і Магілёвам. Полымя вайны не пашкадавала і іншых буйных беларускіх гарадоў — Полацку і Віцебску, Менску і Наваградку, Слуцку і Старога Быхава. За час супрацьстаяньня яно апаліла амаль кожны куток беларускай зямлi. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй. Бабятынскi К. 2011.zip 47,01МБ 41 Количество загрузок: