
Невядомая нам краіна Беларусь
у яе этнаграфічных межах.
Алег Трусаў.
2009
Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа,
якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга
паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу,
акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае княства
Літоўскае, Рэч Паспалітая, БНР, БССР, Рэспубліка Беларусь) утварыў яшчэ два вялікія княствы (Цвярское і Смаленскае),
дзве рэспублікі (Пскоўскую і Сярэднюю Літву), валодаў краямі, землямі (Дзвінскі край, Северская зямля, Надбужская краіна)
і нават блізкімі ды заморскімі калоніямі. Выданне ўтрымлівае таксама рэцэнзіі на пяць найбольш цікавых гістарычных
кніг апошніх гадоў.
