
Экскурсія да вытокаў горада
Сянно.
В.В Бандарэвіч
2008 г.
Кніга гэтая напісана чалавекам, жыццё якога цяжка ўявіць без двух апанаваўшых яго захапленняў — мастацтва
і краязнаўства. Нястомная праца энтузіяста на сумежжы гэтых сфер духоўнасці дала вельмі плённыя вынікі.
Удзельнічаючы ў штогадовых краязнаўчых экспедыцыях, В. Бандарэвіч сабраў па крупінках амаль усе звесткі пра
свой раён, стварыў некалькі галерэй мастацкіх твораў на тэму архітэктурнай і кулыурнай спадчыны Сенненшчыны.
Па сабраных матэрыялах у раёне распрацаваны вучэбны курс «Спадчына роднага краю». Асноўная частка краязнаўчых
знаходак знаходзіцца цяпер у рабнным музеі.
